ДТЗ у Башкартастане. Аўтобус страціў кіраванне праз лівень

15 июля 2019

Страшнае ДТЗ у Башкартастане. Шэсць чалавек загінулі, яшчэ 13 пацярпелі ў выніку аварыі пасажырскага аўтобуса. Машына, у якой знаходзіліся 39 чалавек, з'ехала з дарогі і перакулілася. Па ўсёй бачнасці, вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем праз моцны лівень. Частку пасажыраў заціснула ў транспартным сродку. Людзі, якія праязджалі паблізу, да прыезду дапамогі саматугам спрабавалі вярнуць аўтобус у пачатковы стан і выцягнуць пацярпелых.