ДТЗ стала прычынай пажару ў Грэцыі

6 августа 2013

Каля горада Марафона згарэлі 15 дамоў. Кароткае замыканне ўзнікла пасля таго, як джып партовай службы ўрэзаўся ў слуп лініі электраперадачы. Полымя літаральна прайшло праз сяло Аўра. Зрэшты, па ўсім усходнім узбярэжжы бушуе агонь лясных пажараў. Ён ужо ўшчыльную падышоў да Афінаў. Улады эвакуіруюць людзей з прыгарадаў. Пад пагрозай і запаведныя лясы, побач з якімі знаходзяцца лагеры адпачынку. Адтуль ужо вывезлі больш як 200 дзяцей. Пажарнікі спрабуюць лакалізаваць полымя, але ім перашкаджае моцны вецер і спякота. Тэмпература ў цяні дасягае 37 градусаў.