ДТЗ з выбухам

27 февраля 2017

У Грэцыі вадзіцель - 24-гадовы сын мільянера Вакакіса, уладальніка сеткі рознічнага гандлю цацкамі - страціў кіраванне на трасе за 80 кіламетраў ад Афін і ўрэзаўся ў аўто, што стаяла на пляцоўцы для адпачынку. Пры ўдары машыны ўзарваліся. Загінулі жанчына, трохгадовае дзіця, віноўнік аварыі і яго сябар. Як мяркуецца, вадзіцель не справіўся з кіраваннем на вялікай хуткасці.