ДТЗ пад Кіевам: пацярпелі 6 беларусаў

22 октября 2021

Шасцёра беларусаў пацярпелі ў ДТЗ пад Кіевам. Мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком і перавярнуўся. У аўтобусе знаходзіліся 17 грамадзян нашай краіны. Шэсць пасажыраў шпіталізаваны і зараз знаходзяцца ў Абухаўскай бальніцы. Паводле слоў медыкаў, у людзей траўмы сярэдняй і лёгкай ступені - іх жыццям нічога не пагражае. Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Беларусі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з украінскімі спецыялістамі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.