Старажытнаегіпецкі Сфінкс стаў даступны для турыстаў

10 ноября 2014

Старажытнаегіпецкі Сфінкс, адна з галоўных славутасцяў на плато Гіза, зноў стаў даступны для турыстаў. Раней аматары старажытнасці маглі разглядаць помнік толькі здалёку. Тулава Сфінкса ачысцілі ад разбуральных соляў, а на самыя праблемныя месцы нанеслі спецыяльны раствор, ад якога адзін з найстаражытнейшых помнікаў планеты з часам будзе станавіцца мацнейшым. На гэтыя работы рэстаўратарам запатрабавалася некалькі месяцаў.