Драма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" - трыумфатар брытанскай кінапрэміі БАФТА

19 февраля 2018

Драма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" стала трыумфатарам брытанскай кінапрэміі БАФТА. Фільм, намінаваны ў дзевяці катэгорыях, атрымаў перамогу ў пяці. Сярод іх - і за лепшы фільм. Раней карціна Марціна Макдонаха была ўдастоеная шэрагу прэстыжных узнагарод, у тым ліку чатырох "Залатых глобусаў", трох прэмій Гільдыі акцёраў ЗША і прыза за лепшы сцэнарый Венецыянскага кінафестывалю. Фільм вылучаць на "Оскар" у сямі намінацыях.