Бойка ў прамым эфіры: гутарка журналістаў перарасла ў калатнечу

31 января 2018

Нечаканы паварот у размове. Гутарка вядомых журналістаў Мікалая Сванідзэ і Максіма Шаўчэнкі ў прамым эфіры радыё "Камсамольская праўда" скончылася бойкай. Прадметам дыскусіі стала пытанне, ці з'яўляецца сталінізм хваробай, якую трэба лячыць. Дэбаты, у якіх Шаўчэнка заявіў аб укладзе сталінскага кіраўніцтва ў перамогу над фашызмам, перараслі ў слоўную сварку, а потым наогул у сапраўдную калатнечу. Разнімаць апанентаў прыйшлося супрацоўнікам радыёстанцыі. Відэа са студыі транслявалася ў YouTube.

Як пазней прызнаўся Шаўчэнка, асноўнай прычынай канфлікту стаў розны падыход да трактоўкі гісторыі краіны. Журналіст таксама дадаў, што шкадуе пра тое, што здарылася.