Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Тунісе пройдуць 15 верасня

26 июля 2019

Лідар краіны Беджы Каід Эс-Себсі памёр напярэдадні. З 1956 года ён займаў высокія пасады, у тым ліку і кіраўніка ўрада краіны. Прэзідэнтам стаў у 2014 годзе. Да сямідзённай нацыянальнай жалобы, абвешчанай дзяржавай, таксама далучыліся ўлады Алжыра, Лівана, Іарданіі і Палесціны. Ужо заўтра падчас пахаванняў у гэтых краінах прыспусцяць флагі на ўсіх дзяржаўных установах. Спачуванні ў сувязі са смерцю прэзідэнта Туніса выказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.