Датэрміновае галасаванне пачалося сёння на прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане

19 марта 2015
Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на ЦВК краіны. Удзел у выбарах прымаюць кандыдаты ад чатырох палітычных партый. Ад Руху прадпрымальнікаў і дзелавых людзей Ліберальна-дэмакратычнай партыі вылучаны дзеючы кіраўнік Узбекістана Іслам Карымаў. Нагадаем, выбары ў гэтай краіне прызначаныя на 29 сакавіка. Асвятляць іх будуць больш як 430 мясцовых і замежных СМІ.