Дарожныя аварыі ў Пакістане

11 ноября 2017

Дзесяць людзей загінулі, больш як 20 пацярпелі. Прычынай такой колькасці ДТЗ стаў густы смог, які ахутаў большую частку краіны. Спецыялісты лічаць, што забруджванне выклікана пылам, спальваннем сельскагаспадарчых культур і выкідамі ад заводаў у Пакістане і суседняй Індыі. Улады параілі людзям абмежаваць паездкі, менш выходзіць з дому, а на вуліцы, каб засцерагчы сябе ад рэспіраторных захворванняў, насіць маскі.