Таксама заблакіраваны шэраг міжрэспубліканскіх аўтатрас. Сёння акцыі пратэсту ў Арменіі аднавіліся пасля таго як парламент не абраў на пасаду прэм'ер-міністра краіны лідара апазіцыі Нікола Пашыняна. Ён аб’явіў 2 мая днём татальнай забастоўкі. З раніцы дэманстранты пачалі блакіраваць дарогі ў армянскай сталіцы, а таксама шашы, што вядуць да аэрапортаў. Перакрыта аўтатраса з Ерэвана ў міжнародную гавань Заўртноц. Пасажыры вымушаныя дабірацца да аэрапорта пешшу з чамаданамі ў руках.
Дарогу ў аэрапорт Ерэвана перакрылі мітынгоўцы
2 мая 2018













