Пачалася запампоўка вады ў гарадскія рэзервуары, пазней увечары плануецца падаць яе ў дамы Аўдзееўкі.
Станцыя спыніла працу 24 лютага з-за бесперапынных абстрэлаў (бакі канфлікту вінавацілі ў іх адзін аднаго). Пасля гэтага ў шэрагу гарадоў і пасёлкаў узнік востры недахоп вады. Па выніках перамоў кантактнай групы ў Мінску 1 сакавіка спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў аб тым, што бакі дамовіліся спыніць абстрэлы ў раёне станцыі, а таксама правесці працы па размініраванні ў яе раёне і на прылеглых тэрыторыях.













