Дональда Трампа вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

14 июня 2018

Гэта зрабілі члены кіруючай Партыі прагрэсу Нарвегіі. На іх думку, прэзідэнт ЗША годны такой ганаровай узнагароды за свае высілкі, накіраваныя на дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава. Раней з падобнай прапановай ужо выступаў паўднёвакарэйскі лідар Мун Чжэ Ін, ідэю падтрымаў і кіраўнік брытанскага МЗС. Праўда, тэрмін падачы заявак на гэты год ужо скончыўся, таму кіраўнік Белага дома зможа прэтэндаваць на прэмію толькі ў 2019.