Дональд Туск перадаў паўнамоцтвы кіраўніка Еўрасавета Шарлю Мішэлю

29 ноября 2019
Дональд Туск перадаў паўнамоцтвы старшыні Еўрапейскага савета бельгійцу Шарлю Мішэлю. Туск адзначыў, што ў пачатку свайго старшынства нават не падазраваў, што  "сцэнарый яго тэрміну будзе напісаны самім Хічкокам", бо  ЕС тады перажываў грэчаскі, міграцыйны, украінскі крызісы, а таксама Брэксіт. 

Тым часам пераемнік назваў асноўным прыярытэтам барацьбу супраць кліматычных змен і заклікаў "ператварыць Еўропу ў першы па-кліматычнаму нейтральны кантынент".