Дональд Трамп забараніў падпарадкаваным выступаць на тэлеканале CNN

1 февраля 2017

У саміх Злучаных Штатах - чарговае радыкальнае рашэнне кіраўніка Белага дома! Дональд Трамп забараніў падпарадкаваным выступаць на тэлеканале CNN. У адміністрацыі 45-га прэзідэнта заявілі, што рэпарцёры гэтага СМІ не жадаюць "успрымаць штосьці правільна". У рэспубліканца і CNN даўняя варожасць. Яшчэ падчас прэзідэнцкай гонкі тэлеканал часта публікаваў неправераныя звесткі пра палітыка, якія негатыўна адбіваліся на рэйтынгах Трампа. Гаспадар Авальнага кабінета не раз называў журналістаў CNN ілгунамі.