Дональд Трамп выступіў з тэлезваротам да нацыі

9 января 2019

"Крызісам бяспекі, які нарастае" назваў сітуацыю вакол мяжы з Мексікай Дональд Трамп. Літаральна гадзіну назад кіраўнік Белага дома выступіў з тэлезваротам да нацыі.

Трамп выказаў надзею, што так званы шатдаун, з-за якога ўжо больш за два тыдні не працуюць міністэрствы і ведамствы ЗША,   атрымаецца спыніць па выніках сённяшняй сустрэчы з лідарамі Кангрэса. Прэзідэнт нават гатовы пайсці на ўступкі дэмакратам і ўжо не настойвае на тым, каб сцяна была з бетону - ён згодзен на стальную агароджу.