Дональд Трамп часова замарозіў ваенную дапамогу Украіне

29 Жніўня 2019

Амерыканскі лідар папрасіў сваю каманду па нацыянальнай бяспецы перагледзець праграму фінансавання, вядомую як "Ініцыятыва садзейнічання бяспецы". Трамп  хоча пераканацца, што грошы выкарыстоўваюцца ў інтарэсах ЗША. Размова ідзе  наконт  250 мільёнаў долараў, якія Вашынгтон збіраўся зноў выдзеліць украінскаму боку на закупку ўзбраення, рыштунку і навучанне асабовага складу.