Дональд Трамп зноў у цэнтры скандалу

30 ноября 2017

Гэтым разам амерыканскі лідар на сваёй старонцы ў Twitter раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. У адказ на крытычныя заўвагі Тэрэзы Мэй на публікацыі Трампам у сацсетцы антымусульманскіх відэа Прэзідэнт ЗША напісаў: "Не факусіруйцеся на мне, сфакусіруйцеся на радыкальным ісламскім тэрарызме ўнутры Злучанага Каралеўства. У нас усё выдатна!". Нагадаем, правакацыйныя ролікі Трамп выклаў у сераду. Відэа выклікала рэзкую крытыку не толькі грамадзян ЗША, але і за мяжой.