Дональд Трамп зноў пераблытаў штаты

4 февраля 2020
Дональд Трамп зноў зрабіў прыкрую памылку! Кіраўнік Белага дома пераблытаў штаты Канзас і Місуры, калі віншаваў з перамогай у чэмпіянаце па амерыканскім футболе. У "Твітэры" кіраўнік дзяржавы напісаў: "Віншуем "Канзас-Сіці Чыфс" з выдатнай гульнёй. Мы ганарымся вамі і вялікім штатам Канзас".  Дональд Трамп, напэўна, забыў, што Канзас-Сіці - горад у штаце Місуры. На прэзідэнта  тут жа абрынуўся вал крытыкі ў каментарыях. Трампа абвінавацілі ў няведанні геаграфіі ўзроўню 3-га класа. Скандальны твіт прыйшлося выдаліць.