Дональд Трамп сёння прыбудзе на эканамічны форум у Давосе

24 января 2018

Міжнародны эканамічны форум працягваецца ў Давосе. Сёння сюды прыбудзе Дональд Трамп. На фоне візіту Прэзідэнта ЗША па ўсёй Швейцарыі пракацілася хваля пратэстаў. У Цюрыху больш за тысячу актывістаў прайшлі па вуліцах з плакатамі "Трампа тут не чакаюць". Дэманстранты палілі амерыканскія флагі і рвалі партрэты прэзідэнта. Зрэшты, акцыя прайшла мірна, бо была ўзгодненая з уладамі.

А вось у самім Давосе марш скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй. Больш як 20 удзельнікаў акцыі прарвалі кардон бяспекі на шляху да кангрэс-цэнтра, дзе праходзіць форум. Службам бяспекі прыйшлося прымяніць дубінкі і гумовыя кулі.