Дональд Трамп лічыць, што прычынай трагедыі ў Фларыдзе стала псіхічнае расстройства абвінавачанага

15 февраля 2018

Прэзідэнт ЗША лічыць, што прычынай трагедыі ў Фларыдзе, у выніку якой загінулі 17 чалавек, стала псіхічнае расстройства абвінавачанага Нікаласа Круза. Пра гэта Дональд Трамп (дарэчы, прыхільнік вольнага продажу зброі) напісаў на сваёй старонцы ў Twitter. Паводле звестак амерыканскіх СМІ, былыя аднакласнікі і настаўнікі Круза падазравалі, што ён можа ўчыніць такое злачынства.