Дональд Трамп прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля

6 декабря 2017

Навіна апошняй гадзіны. Дональд Трамп, знаходзячыся з візітам у Іерусаліме, прызнаў гэты горад сталіцай Ізраіля. Гэта, растлумачылі ў Белым доме, адпавядае гістарычным і сучасным рэаліям. Адзначым, Усходні Іерусалім перайшоў пад кантроль Ізраіля 50 гадоў таму - пасля Шасцідзённай вайны. Аднак ААН і буйныя краіны свету лічаць яго акупіраванай тэрыторыяй. Менавіта таму дыппрадстаўніцтвы замежных дзяржаў у Ізраілі знаходзяцца ў Тэль-Авіве. Рашэнне Трампа выклікала пратэсты ў мусульманскім свеце.

На суботу запланавана экстранная сустрэча кіраўнікоў МЗС Лігі арабскіх дзяржаў. Палесцінцы, тым часам, паляць на вуліцах гарадоў амерыканскія флагі і партрэты прэзідэнта ЗША. Сітуацыю пракаменціраваў нават Папа Рымскі Францыск. Ён заклікаў захоўваць статус-кво Іерусаліма ў адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыямі ААН. Адзначым, ЗША - галоўны пасрэднік ва ўрэгуляванні араба-ізраільскага канфлікту. Эксперты лічаць, што пазіцыя Дональда Трампа можа негатыўна паўплываць на ўрэгуляванне блізкаўсходняга крызісу.