У афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША ў Вашынгтоне адбылася сустрэча абранага кіраўніка дзяржавы з дзеючым яшчэ 70 дзён. Гутарка з Баракам Абамам была прысвечана будучай перадачы паўнамоцтваў.
Да цырымоніі інаўгурацыі засталося 70 дзён. Яна адбудзецца 20 студзеня. Дональд Трамп пачаў фарміраванне сваёй каманды. Віцэ-прэзідэнтам будзе Майкл Пенс. Асноўнымі фігурамі новай адміністрацыі могуць стаць былы губернатар Нью-Ёрка Рудольф Джуліяні і экс-спікер Палаты прадстаўнікоў Ньют Гінгрыч.
Тым часам не суціхаюць спрэчкі вакол выбарчай кампаніі. АБСЕ выступіла з рэзкай крытыкай выбараў, што прайшлі ў ЗША. Паводле звестак назіральнікаў, каля 35 мільёнаў грамадзян не змаглі прагаласаваць, бо не былі зарэгістраваныя. А саміх назіральнікаў арганізацыі і зусім не дапусцілі на ўчасткі для галасавання ў некаторых штатах. Як гаворыцца ў заяве місіі АБСЕ, усе гэтыя факты паказваюць слабасць амерыканскай выбарчай сістэмы.













