Дональд Трамп прапанаваў сваю інтэрпрэтацыю байкі Эзопа

14 марта 2016

Байка Эзопа "Чалавек і змяя" знаходзіць новае прачытанне ў XXI стагоддзі дзякуючы рэспубліканскаму прэтэндэнту на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў ЗША Дональду Трампу. Музыка да тэксту была напісана яшчэ ў 1963 годзе Оскарам Браўнам і ў 1968 яе праспяваў Эл Уілсан. Сваю інтэрпрэтацыю Злучаным Штатам прапанаваў і мільярдэр.

У рамках сваёй кампаніі бізнесмен выкарыстоўвае радкі з павучальнага твора, параўноўваючы сірыйскіх бежанцаў са змяёй, якая джаліць пасля таго, як ёй далі прытулак і абагрэлі.