Ілан Маск узначаліў Twitter. Аб гэтым паведамляе тэлеканал CNBC. Ранейшае кіраўніцтва пакінула штаб-кватэру кампаніі ў Сан-Францыска. Сам заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX куплю сацсеткі растлумачыў так: "Для будучыні цывілізацыі важна мець агульную лічбавую пляцоўку, на якой можа абмяркоўвацца шырокі спектр меркаванняў у здаровай манеры, без жорсткасці". Амерыканскага мільярдэра ўжо павіншаваў экс-прэзідэнт ЗША. Дональд Трамп выказаў спадзяванне, што яго акаўнт у Twitter будзе адноўлены. Нагадаем, раней 45-га прэзідэнта заблакавалі на асноўных сацыяльных платформах пасля таго, як ён адмовіўся прызнаць паражэнне на выбарах 2020 года.
Ілан Маск закрыў здзелку па набыцці Twitter і ўзначаліў кампанію
28 октября 2022













