Дональд Трамп паставіў на месца амерыканскіх журналістаў

23 ноября 2016

Абраны прэзідэнт даў наганяй прадзюсарам і рэпарцёрам найбуйнейшых тэлеканалаў, друкаваных і анлайн-выданняў на закрытай сустрэчы ў небаскробе "Трамп таўэр".

Там прадстаўнікі СМІ сабраліся, каб абмеркаваць з абраным прэзідэнтам магчымасці па асвятленні дзейнасці будучай адміністрацыі Белага дома. Падчас сустрэч Трамп раскрытыкаваў прадстаўнікоў тэлевізійных сетак, якія вялі супраць яго актыўную кампанію падчас перадвыбарнай гонкі. Больш за ўсё дасталася CNN. 45-ы прэзідэнт ЗША адзначыў, што кіраўніку кампаніі павінна быць сорамна за працу журналістаў. Дарэчы, паводле звестак таго жа CNN, пасля выбараў узровень падтрымкі Дональда Трампа пачаў расці. Паводле апытанняў, станоўча да абранага прэзідэнта ставяцца 47 % рэспандэнтаў. Папярэдні максімум - 43 %. Умацаваць рэйтынг новага гаспадара Белага дома можа і нядаўняя адмова ад ідэі аднавіць расследаванне ў дачыненні да Хілары Клінтан у сувязі з паштовым скандалам. Трамп адзначыў, што не хоча расколваць краіну праследаваннем былога апанента. Што тычыцца знешняй палітыкі, то тут мільярдэр мае намер выканаць перадвыбарныя абяцанні. У інтэрв'ю The New York Times ён пацвердзіў жаданне наладзіць адносіны з Расіяй і пакласці канец спробам умяшання ў справы іншых краін.