Дональд Трамп даручыў павялічыць тарыфы на імпарт тавараў з Кітая яшчэ на 300 мільярдаў долараў

11 мая 2019

Гандлёвая вайна ў самым разгары. Дональд Трамп даручыў павялічыць тарыфы на імпарт тавараў з Кітая яшчэ на 300 мільярдаў долараў. Нагадаем, напярэдадні па ўказанні прэзідэнта ЗША ўзровень пошлін павысілі з 10 да 25 %. Кітай заявіў, што вымушаны прыняць меры ў адказ. Тым не менш, нягледзячы на відавочныя рознагалоссі, гандлёвыя перамовы паміж краінамі працягваюцца.