Дональд Трамп пацвердзіў, што падрыхтоўка да перамоў з Кім Чэн Ынам 12 чэрвеня працягваецца

27 мая 2018

У Пхеньяне і Сеуле падвялі вынікі сустрэчы лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэй.

Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын дамовіліся аб маштабных перамовах 1 чэрвеня. Краіны маюць намер наладзіць сувязі па лініі Чырвонага Крыжа і па ваенных пытаннях. Напярэдадні ў дэмілітарызаванай зоне кіраўнікі Паўднёвай і Паўночнай Карэй гаварылі аб саміце ЗША, Рэспублікі Карэі і КНДР. Галоўная мэта - афіцыйна завяршыць карэйскую вайну. Дональд Трамп пацвердзіў, што падрыхтоўка да перамоў з Кім Чэн Ынам 12 чэрвеня працягваецца.