Дональд Трамп падпісаў указ для вырашэння так званага апіоіднага крызісу

27 октября 2017

Ужыванне наркатычных рэчываў у ЗША дасягнула маштабаў нацыянальнай эпідэміі. Дональд Трамп падпісаў указ для вырашэння так званага апіоіднага крызісу. Кіраўнік Белага дома назваў гэта аналагам надзвычайнага становішча, але ў сферы аховы здароўя. Меры будуць накіраваны не толькі на барацьбу з наркотыкамі, але таксама з некаторымі тыпамі апіоідных анальгетыкаў, што выклікаюць залежнасць. У найбліжэйшыя гады амерыканскія ўлады выдзеляць дадатковае фінансаванне на распрацоўку і ўкараненне на рынак болесуцішальных сродкаў, якія не маюць пабочных эфектаў з пункта погляду прывыкання. Летась ахвярамі перадазіровак сталі 64 тысячы амерыканцаў. У пераліку на душу насельніцтва Злучаныя Штаты з'яўляюцца найбуйнейшым спажыўцом апіятаў у свеце.