Дональд Трамп пабіў 70-гадовы рэкорд непапулярнасці

8 ноября 2017

Паспяховы ў бізнесе, але не ў палітыцы. Дональд Трамп пабіў 70-гадовы рэкорд непапулярнасці. Абранне мільярдэра 45-ым прэзідэнтам ЗША роўна год назад тысячы амерыканцаў адзначаць "крыкам роспачу". Паводле апытанняў газеты "Вашынгтон Пост" і тэлеканала "Эй-Бі-Сі", працу Трампа на пасадзе кіраўніка дзяржавы адабраюць толькі 37 % грамадзян, не згодныя з яго палітыкай 59. Рэйтынг кіраўніка Белага дома падае з-за незадаволенасці амерыканцаў знешняй і ўнутранай палітыкай. Акрамя таго, дзейнасць адміністрацыі Трампа адмоўна ўплывае на амерыканскую эканоміку. Па меркаванні еўрапейскіх аналітыкаў, прэзідэнцтва Трампа негатыўна адбілася на сферы сацыяльнай справядлівасці і абароны клімату.