Усяго адно інтэрв'ю будучага кіраўніка Белага дома для замежных СМІ перад інаўгурацыяй. Дональд Трамп пагутарыў з журналістамі брытанскага "Таймс" і нямецкага "Більд". Пытанні ў еўрапейскіх СМІ, як і чакалася, аб міжнароднай палітыцы, аб Расіі, праблемах Старога Свету і Блізкага Усходу. Зняць антырасійскія санкцыі, паводле слоў Трампа, магчыма ў выпадку заключэння пагаднення аб скарачэнні ядзерных узбраенняў. Што датычыцца НАТА і ЕС, то гэтыя структуры абраны прэзідэнт ЗША назваў безнадзейна састарэлымі. У прыватнасці, ён раскрытыкаваў палітыку канцлера ФРГ Ангелы Меркель, якая пагадзілася даць прытулак сотням тысяч мігрантаў у сваёй краіне. Трамп таксама распавёў, якая падзея ў гісторыі Злучаных Штатаў, на яго думку, стала катастрафічнай памылкай.
Дональд Трамп, абраны прэзідэнт ЗША:
"Тое, што адбылося ў Іраку, ніколі не павінна было адбыцца. На Ірак ніколі не павінны былі нападаць. Гэта было адным з горшых рашэнняў, можа быць, самае горшае за ўсю гісторыю нашай краіны. Гэта ўсё роўна, што кідаць камяні ў вулей. Учынілі самы вялікі бардак у гісторыі".
Актывісты тым часам працягваюць пагражаць зрывам інаўгурацыі Дональда Трампа. Тысячы дэманстрантаў маюць намер правесці ў Вашынгтоне акцыю пратэсту. Яны паспрабуюць заблакіраваць усе 12 пунктаў пропуску да месца правядзення цырымоніі ля Капітолія. Каб пазбегнуць сутыкненняў, сачыць за парадкам заклікана больш за 15 тысяч сілавікоў.
Рэбека Радрыгес, кінамантажор, ЗША:
"Калі я гляджу на будучага прэзідэнта ЗША, я бачу чалавека, які сваімі словамі заахвочвае нянавісць і насілле ў амерыканскім грамадстве. Абраная адміністрацыя Белага дома збіраецца цалкам перакраіць сістэму аховы здароўя ў краіне, выразна не разумеючы, што менавіта трэба змяніць. Трамп стварыў занадта шмат нявызначанасці і турботы".
Тым часам, да інаўгурацыі Дональда Трампа гатова практычна ўсё. Сцэна і трыбуны для гледачоў пабудаваныя, флагі развешаны, крэслы расстаўленыя. Рэпетыцыя цырымоніі прайшла напярэдадні. Першую афіцыйную прамову 45-га прэзідэнта ЗША амерыканцы пачуюць ужо ў гэтую пятніцу.













