Дональд Трамп адправіўся з першым дзяржаўным візітам у Вялікабрытанію

3 июня 2019

Чакаюцца яго сустрэчы з каралевай Лізаветай Другой, а таксама з прэм'ерам Тэрэзай Мэй, якая сыходзіць са сваёй пасады,  і яе патэнцыяльнымі пераемнікамі, у тым ліку кансерватарам Борысам Джонсанам.  Паездка прымеркавана да 75-й гадавіны высадкі саюзных войскаў у Нармандыі. 

У самой Брытаніі супраць візіту Трампа пройдуць масавыя акцыі пратэсту.  Запланаваны маршы па цэнтральных вуліцах, а таксама пікеты і мітынгі. Паводле звестак "Сандэй Таймс", у акцыях, якія ўжо назвалі "Карнавалам супраціўлення", возьмуць удзел чвэрць мільёна чалавек.  У праграму дзяржвізіту ўжо ўнеслі карэкціроўкі: прыйшлося адмовіцца ад паездкі ў адкрытым экіпажы. У Лондане ўзмоцнены меры бяспекі.