Дональд Трамп адлажыў увядзенне гандлёвых мыт на сталь і алюміній для Еўрасаюза

1 мая 2018

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адлажыў увядзенне гандлёвых мыт на сталь і алюміній для Еўрасаюза. Яно сёння павінна было ўступіць у сілу, паведаміла газета Wall Street Journal. Зборы пачнуць дзейнічаць 1 чэрвеня. Акрамя таго, чакаецца, што неўзабаве Белы дом абвесціць аб іншым гандлёвым рашэнні - адмене мыт для Паўднёвай Карэі на пастаяннай аснове. Нагадаем, у пачатку сакавіка Трамп абвясціў аб увядзенні імпартных мыт у 25 працэнтаў на пастаўкі сталі і 10 працэнтаў на пастаўкі алюмінія і заявіў, што ўказ нацэлены на падтрымку амерыканскіх вытворцаў.