Дональд Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры

24 мая 2018

Міжнародная навіна апошніх хвілін. Дональд Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры. У лісце, накіраваным паўночнакарэйскаму лідару, ён тлумачыць, што рашэнне выклікана "адкрытай варожасцю", выяўленай КНДР у дачыненні ЗША. Іншыя падрабязнасці Белы дом пакуль не прыводзіць. Каментарыяў з Пхеньяна не паступала.