Дональд Трамп абверг чуткі аб адстаўцы Рэкса Тылерсана

2 декабря 2017

Гэта кіраўнік ЗША напісаў у сваім Twitter. Ён падкрэсліў, што нягледзячы на некаторыя рознагалоссі, яны добра спрацаваліся з цяперашнім дзяржсакратаром ЗША. Нагадаем, напярэдадні СМІ са спасылкай на крыніцу ў Белым доме, паведамілі аб тым, што ў хуткім часе пасаду Тылерсана зойме дырэктар ЦРУ Майкл Пампеа.