Дональд Трамп апынуўся на апошнім месцы ў штогадовым гістарычным рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША

20 февраля 2018

Рэйтынг склалі на аснове апытання палітолагаў, якія ацанілі веліч лідараў па шкале ад 0 да 100. Узначаліў новы рэйтынг Аўраам Лінкальн. На восьмым месцы Барак Абама. Цікава, што Трамп адстаў нават ад тых, чыя дзейнасць на пасадзе кіраўніка дзяржавы па традыцыі ацэньваецца гісторыкамі ў негатыўным ключы, сярод іх Джэймс Б’юкенен, Уільям Генры Гарысан і Франклін Пірс. Трамп набраў усяго крыху больш за 12 балаў.