Дональд Трамп аб’явіў аб вяртанні амерыканцаў на Месяц

12 декабря 2017

Прэзідэнт ЗША падпісаў дырэктыву, якая ўзнаўляе месячную праграму, якую ў 2011 годзе згарнуў Барак Абама. Паводле ўказа, НАСА павінна ўзначаліць інавацыйную праграму даследавання Месяца, а ў перспектыве і Марса. Кіраўнік Белага дома адзначыў, што такое рашэнне з'яўляецца вялізным крокам на шляху лідарства Амерыкі ў асваенні космасу.