Дональд Трамп аб'явіў аб перамозе над групоўкай "Ісламская дзяржава" ў Сірыі

20 декабря 2018

Гучную заяву зрабіў прэзідэнт ЗША. У сваім мікраблогу ў "Твітэры" Дональд Трамп аб'явіў аб перамозе над групоўкай "Ісламская дзяржава" ў Сірыі. І, адпаведна, аддаў загад амерыканскім войскам пакінуць гэтую блізкаўсходнюю краіну. Паводле заявы Пентагона, міжнародная кааліцыя вызваліла ўсе тэрыторыі, якія ўтрымлівала тэрарыстычная групоўка. Аднак якая колькасць вайскоўцаў і ў які тэрмін пакіне арабскую рэспубліку, дакладна невядома. Пры гэтым у Пентагоне гавораць, што пачынаецца новая фаза ваеннай кампаніі, а ЗША маюць намер і далей дапамагаць у барацьбе з "Ісламскай дзяржавай".