Дональд не будзе браць удзел у чарговых дэбатах рэспубліканцаў

27 января 2016

Скандальна вядомы кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп заявіў, што, хутчэй за ўсё, не будзе браць удзел у чарговых дэбатах рэспубліканцаў. Мільярдэр нагадаў, што ўжо ўдзельнічаў у папярэдніх 6 раўндах і "ўсе іх выйграў". Дыскусія прызначана на чацвер. Традыцыйна яе праводзіць тэлеканал Fox News. Мяркуецца, што сапраднай прычынай рашэння Трампа стаў той факт, што палітык "не пасябраваў" з вядучай - рэпарцёрам Мегін Келі. Ён неаднаразова адкрыта абвінавачваў жанчыну ў прадузятасці і заяўляў аб сваёй непрыязнасці да яе. Просьба мільярдэра аб замене вядучай была адхілена.