Дональд Трамп не будзе абнародаваць сваю падатковую дэкларацыю

23 января 2017

Гэта пацвердзіла саветнік прэзідэнта ЗША Келіэн Конуэй у інтэрв'ю тэлеканалу ABC News.

Тым часам Дональд Трамп адказаў на пратэсты, якія прайшлі супраць яго пасля інаўгурацыі па ўсёй тэрыторыі Амерыкі. У сваім асабістым мікраблозе лідар Злучаных Штатаў напісаў, што прызнае права людзей выяўляць сваё меркаванне, але разам з тым выказаў здзіўленне з прычыны масавых акцый, якія адбыліся, і ўдзелу ў іх знакамітасцяў. Нагадаем, што ў ЗША больш чым мільён чалавек, незадаволеных новым прэзідэнтам, выйшлі на вуліцы буйных амерыканскіх гарадоў. Сярод удзельнікаў дэманстрацый былі шматлікія зоркі кіно і музычнага мастацтва: Мадонна, Шарліз Тэран, Джэсіка Чэстэйн, Скарлет Ёхансан, Джулія Робертс і іншыя. Сваю падтрымку ім выказала экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Хілары Клінтан.