Дональд Трамп збіраецца дазволіць паездкі па краіне

30 апреля 2020
Як заявіў амерыканскі лідар, масавыя сустрэчы могуць быць ухваленыя ў розны час, у залежнасці ад штата. І ён сам зусім хутка адправіцца ў турнэ.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "Я збіраюся ў Арызону на наступным тыдні, потым у Агая. Я спадзяюся, у недалёкай будучыні мы пачнём перасоўвацца, у нас будуць буйныя сустрэчы, на якіх людзі будуць сядзець блізка. Я не магу ўявіць сабе сустрэчу, на якой людзі сядзяць на адлегласці шасці крэслаў. Я спадзяюся на старыя добрыя мерапрыемствы з 25 тысячамі ўдзельнікаў".

Колькасць заражаных каранавірусам у ЗША тым часам перавысіла 1 мільён чалавек.