Дональд Трамп мае намер пашырыць экспарт амерыканскай зброі

18 апреля 2018

Паводле інфармацыі "Рэйтэр", гэта адаб'ецца ў новай стратэгіі адміністрацыі, якую могуць прэзентаваць на гэтым тыдні. Паводле звестак агенцтва, план Трампа атрымаў назву "Купляйце амерыканскае". Яго рэалізацыя дасць магчымасць большай колькасці краін закупляць у ЗША ўзбраенне. У прыватнасці, будуць спрошчаныя экспартныя правілы адносна баявых самалётаў, беспілотнікаў, караблёў і артылерыі.