Дональд Трамп на 2% апярэджвае па папулярнасці Хілары Клінтан

7 сентября 2016

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп на 2% апярэджвае па папулярнасці Хілары Клінтан. Гэта звесткі апошняга апытання тэлеканала CNN. Эксцэнтрычнага мільярдэра гатовыя падтрымаць 45% апытаных амерыканцаў, у той час як за экс-дзяржсакратара збіраюцца галасаваць 43% рэспандэнтаў. Раней вераснёвае апытанне "Рэйтэр" паказала, што Трамп апярэдзіў Клінтан на адзін працэнт. Пры гэтым яшчэ ў жніўні з перавагай на 9% лідзіравала Клінтан.