Дональд Трамп: федэральны суддзя ў штаце Гаваі перавысіў свае паўнамоцтвы

16 марта 2017

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп упэўнены, што федэральны суддзя ў штаце Гаваі перавысіў свае паўнамоцтвы, калі заблакіраваў дзеянне прэзідэнцкага ўказа аб парадку ўезду мігрантаў у Злучаныя Штаты. Прэзідэнт гатовы абараніць свой указ аб часовым закрыцці межаў ЗША зараз ужо ў Вярхоўным судзе. Па словах Трампа, рашэнне служыць нацыянальным інтарэсам краіны і заклікана не дапусціць пранікнення тэрарыстаў на яе тэрыторыю. Новы ўказ павінен быў прыпыніць на 90 дзён уезд у ЗША грамадзян шасці краін. Гэта Іран, Емен, Лівія, Сірыя, а таксама Самалі і Судан. Указам прадугледжвалася прыпыніць і прыём бежанцаў тэрмінам на 120 дзён.