Дамова паміж Еўрасаюзам і Турцыяй па міграцыі сёння ўваходзіць у сілу

20 марта 2016

Зараз мігранты, якія прыязджаюць з Турцыі ў ЕС, будуць вяртацца назад. Выдаткі на высыланне пакрые Еўропа. Гэтая схема зацверджаная па выніках двухдзённых перамоў у Бруселі. Разам з тым ЕС павінен забраць з Турцыі столькі ж сірыйскіх бежанцаў, колькі верне туды нелегальных мігрантаў. Наўзамен Еўрасаюз падвоіў фінансавую падтрымку туркам і замест абяцаных трох мільярдаў еўра абавязаўся выплаціць шэсць. Таксама еўрапейскія лідары паабяцалі паскорыць перагаворны працэс наконт уваходжання Турцыі ў ЕС і падаць турэцкім грамадзянам магчымасць наведваць краіны Шэнгенскай зоны без віз.