Да выбараў прэзідэнта ЗША засталося ўсяго чатыры дні

4 ноября 2016

У краіне ў разгары датэрміновае галасаванне - па пошце і на ўчастках. Паводле папярэдніх звестак, 33 мільёны выбаршчыкаў (гэта чвэрць ад агульнай колькасці) ўжо аддалі свае галасы.

Кандыдаты на высокую пасаду працягваюць спробы прыцягнуць на свой бок электарат, які вагаецца. Так, Дональд Трамп, выступаючы на мітынгу ў Паўночнай Караліне, паабяцаў пакласці канец практыцы звяржэння непажаданых урадаў. Па словах мільярдэра, ЗША павінны выкарыстоўваць ваенную сілу за мяжой толькі ў выпадку прамой пагрозы нацыянальнай бяспецы. Таксама рэспубліканец зноў абвінаваціў сваю саперніцу Хілары Клінтан у правядзенні правальнай палітыкі на Блізкім Усходзе, вынікам якой стала ўзнікненне "Ісламскай дзяржавы". Дарэчы, згодна з апытаннямі, якія праводзіла "Лос-Анджэлес Таймз", перад пачаткам галасавання Трампу ўдалося адарвацца ад Клінтан, якая лідзіравала раней, амаль на 5 працэнтаў. Прычына - "паштовы скандал", што разгарэўся з новай сілай і ў які аказалася ўцягнутая экс-дзяржсакратар. Зрэшты, выбары ў ЗША не прамыя, таму кандыдатам важна заручыцца не падтрымкай большай колькасці выбаршчыкаў, а перамагчы ў так званых ключавых штатах, якія дэлегуюць у склад спецыяльнай калегіі больш за ўсё выбаршчыкаў.