Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на цэнтральную частку краіны. Адтуль паступаюць паведамленні аб паводках і апоўзнях. У пяці правінцыях зачыненыя школы. Эвакуацыі падлягаюць 140 тысяч чалавек. Раней улады ўжо перавезлі ў бяспечныя раёны больш чым 40 тысяч в'етнамцаў. Усе выратавальныя службы краіны прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці.














