Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталіся ўсяго 2 дні

6 ноября 2016

Амерыканскія СМІ паведамляюць, што відавочнага кандыдата няма. А вось апытанні, праведзеныя вядучымі выданнямі і тэлеканаламі, даюць розныя вынікі. Так, даследаванне газеты Los Angeles Times паказала перавагу рэспубліканца Дональда Трампа над его суперніцай ад дэмакратаў Хілары Клінтан на пяць з паловай працэнтаў. Апытанне выдання "Расмусен рэпарт" паведаміла аб роўнасці кандыдатаў - 44% у кожнага, А тэлеканал CNN заявіў аб лідарстве Клінтан на 3%. Сам жа Трамп у сваіх выступленнях заявіў, што выйграе па апытаннях, якія праводзіліся ў асобных штатах і з'яўляюцца ключавымі ў барацьбе за прэзідэнцкае крэсла.