Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося менш як месяц

13 октября 2016

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося менш як месяц. Аднак у шматлікіх штатах ужо актыўна ідзе датэрміновае галасаванне. У Агаё яно пачалося напярэдадні. У амерыканцаў таксама ёсць магчымасць выбраць прэзідэнта па пошце, калі выбаршчыкі не змогуць трапіць на ўчасткі. У ключавым для галасавання штаце - Фларыдзе - сёлета падалі рэкордную колькасць заявак на бюлетэні для галасавання поштай - два з паловай мільёны.