Да апоўначы амерыканскаму кангрэсу неабходна павысіць паталок дзярждоўгу

16 октября 2013

Зараз ён складае 16 з паловай трыльёнаў долараў. Як паведамляе CNN, сенат ЗША ужо змог дамовіцца аб павышэнні планкі дзяржаўнага доўгу і аб аднаўленні фінансавання федэральных устаноў. Такім чынам, рэспубліканцы і дэмакраты, нарэшце, змаглі дасягнуць кампрамісу. Зараз прапанову сената павінна адобрыць кантраляваная рэспубліканцамі Палата прадстаўнікоў. Пасля гэтага дакумент будзе адпраўлены на подпіс Бараку Абаму. За супрацьстаяннем рэспубліканцаў і дэмакратаў сочаць ва ўсім свеце. Бо сама магчымасць дэфолту ЗША можа прывесці да глабальнай эканамічнай катастрофы. Так, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Фітч заявіла, што збіраецца перагледзець найвышэйшы суверэнны крэдытны рэйтынг ЗША і змяніць прагноз па ім на негатыўны.